Лекарка Наталля Ларыёнава: Калі я знікну, то не маўчыце! Мы перад тварам смерці!
- 1.04.2020, 9:58
Лекар з Віцебска, якая распавяла праўду пра COVID-19, звярнулася да беларусаў.
Наталля Ларыёнава, лекарка-лабарантка з Віцебскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі, якая адной з першых распавяла пра сітуацыю ў абласным цэнтры, апублікавала дакументы, якія пацвярджаюць інфармацыю пра месца яе працы, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».
Таксама яна звярнулася да сваіх падпісчыкаў у сацсетках з заклікам не маўчаць пра сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса:
«Мне, вядома, страшна. Тым больш я жыву адна з сынам. Калі я знікну, то не маўчыце, калі ласка! Мы перад тварам смерці! Усе! І гэта дае сілы! Пішуць ужо, што няма такой супрацоўніцы ў лякарні хуткай дапамогі. Вось мае дакументы і фота з улюбёнай працы».
Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.