У Беларусі больш непатрэбны сертыфікат аб праходжанні тэхагляду
- 1.04.2020, 10:14
Гэтая норма тычыцца толькі транспарту, аформленага на фізічных асоб.
З 1 красавіка ў Беларусі скасавалі сертыфікат аб праходжанні дзяржаўнага тэхагляду транспартных сродкаў, а таксама пачалі выдаваць міжнародныя пасведчанні кіроўцы, піша tut.by.
Згодна з дакументам, з 1 красавіка для атрымання дазволу на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду больш не патрэбны. Гэтая норма тычыцца толькі транспарту, аформленага на фізічных асоб. Юрыдычныя асобы па-ранейшаму будуць атрымліваць сертыфікаты. Таксама ўказам рэгламентуецца працэдура выдачы міжнароднага пасведчання кіроўцы.