На амерыканскім авіяносцы «Тэадор Рузвельт» расце колькасць інфікаваных
- 1.04.2020, 10:48
Дзясяткі вайскоўцаў, правераных на каранавірус, паказалі станоўчыя вынікі.
Капітан авіяносца ВМС ЗША "Тэадор Рузвельт" напісаў у Пентагон ліст з просьбай аб тэрміновай дапамозе - для выратавання экіпажа - агулам больш за 4000 чалавек - ад ўспышкі каранавіруса, паведамляе "Радыё Свабода".
Дзясяткі вайскоўцаў, пратэставаных на каранавірус, паказалі станоўчыя вынікі. Карабель цяпер знаходзіцца на стаянцы на выспе Гуам (уласнасць ЗША ў Ціхім акіяне).
"Мы не на вайне. Маракі не павінны гінуць", напісаў капітан Брэт Кроз’е ў рапарце, які накіраваны ў Пентагон. Капітан уважае за неабходнае змясціць у карантын амаль увесь экіпаж.
Капітан Кроз’е падкрэслівае, што пры вялікай колькасці маракоў, якія жывуць у невялікіх каютах, ізаляцыя хворых - немагчымая.
Успышка каранавіруса працягваецца i распаўсюджванне інфекцыі паскараецца, папярэдзіў капітан у сваім рапарце, датаваным 30 сакавіка. Ён намагае: "Патрэбныя смелыя дзеянні".
Эвакуацыя большасці маракоў, якія нясуць службу на атамным авіяносцы і іх ізаляцыя на некалькі тыдняў можа быць ацэненая як надзвычайны захад. Але гэта - неабходная рызыка.
Як піша ВВС, няма дакладных звестак аб колькасці інфікаваных вайскоўцаў на авіяносцы. Выданне The San Francisco Chronicle, першым паведаміла аб рапарце капітана, напісала, што не менш за 100 маракоў заражзіліся каранавірусам.
Прадстаўнік ВМС ЗША, адказваючы на пытанне агенцтва Reuters, заявіў, што робяцца тэрміновыя захады для гарантавання здароўя і бяспекі экіпажа авіяносца "Тэадор Рузвельт".