BE RU EN

Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларусі

  • 1.04.2020, 11:45

Кіеў далучыўся да санкцый Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі.

Украіна далучылася да санкцый, якія Еўрапейскі Звяз выкарыстоўвае супраць Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў тэксце дакумента, які апублікаваны на сайце Еўрапейскай рады, паведамляе liga.net.

17 лютага 2020 года Еўрарада падоўжыла абмежавальныя захады супраць Беларусі да 28 лютага 2021 года.

"Краіны-кандыдаты Рэспубліка Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Албанія, краіна працэсу стабілізацыі і асацыяцыі Боснія і Герцагавіна, краіны EFTA (Еўрапейскай зоны свабоднага гандлю) Ліхтэнштэйн і Нарвэгія, а таксама Украіна далучыліся да гэтай пастановы", - гаворыцца ў дакуменце.

У ЕЗ заяўляюць, што краіны, якія далучыліся да санкцый, забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі згаданай пастанове Рады ЕЗ: "Еўрапейскі Звяз возьме пад увагу гэта абавязацельства і вітае яго".

Санкцыі ўключаюць у сябе эмбарга на пастаўкі зброі/абсталявання, якое могуць выкарыстоўваць для ўнутраных рэпрэсій, а таксама замарожванне актываў і забарона на падарожжы для чатырох чалавек у сувязі з невытлумачальным знікненнем чатырох апанентаў рэжыму Лукашэнкі: Уладзіміра Навумава, Віктарa Шэйманa, Юрыя Сівакова і Дзмітрыя Паўлічэнкі.

Апошнія навіны