«У Менску палаты перапоўненыя, у хворых на пнеўманію не бяруць аналіз на каранавірус»
- 1.04.2020, 13:30
Што адбываецца ў сталічных клініках?
У хворых на пнеўманію ў лякарнях Менска не бяруць аналіз на каранавірус. Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» паведамілі ўжо некалькі падпісчыкаў.
«Сын ляжыць з пнеўманіяй у 5-й лякарні Менска. Палаты перапоўненыя, прывозяць новых – пры мне тры хуткія за 40 хвілінаў заехалі. Вельмі шмат людзей з пнеўманіяй, усе кашляюць, але аналіз на каранавірус ні ў кога не бяруць. Лекары кажуць, што толькі ў цяжкіх», – піша чытач канала з Менска.
Чытачка канала з Менскага раёна, сын якой шпіталізаваны ў Бараўлянах, таксама паведаміла, што аналіз на каранавірус у яго не бралі: «Не, не рабілі. Аргументы – у яго няма характэрных сімптомаў і ён не ў зоне рызыкі. Ляжыць у аддзяленні кардыялогіі, у яго дыягназ пнеўманія».
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.