BE RU EN

У Францыі рэзка вырасла папулярнасць Эмануэля Макрона

  • 1.04.2020, 14:45

Французы ацанілі намаганні прэзідэнта ў барацьбе з пандэміяй.

Рэйтынг папулярнасці прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона за час каранавіруснага крызісу рэзка вырас.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Le Figaro, пра гэта сведчыць вынік апытання Ifop Fiducial.

46% французаў станоўча ацэньваюць дзеянні кіраўніка дзяржавы. Павелічэнне падтрымкі за адзін месяц склала 13 пунктаў. Такога ўзроўню станоўчая ацэнка дзеянняў Макрона не дасягала з лютага 2018 года.

Падтрымка прэм'ер-міністр Эдуара Піліпа таксама вырасла. Будучы на перадавой у барацьбе з эпідэміяй, ён атрымаў ухваленне 43% апытаных, на 7 пунктаў больш у параўнанні з лютым.

Пасля выступу Эмануэля Макрона, які, сярод іншага, абвесціў пра жорсткія карантынныя захады, 96% апытаных ухвалілі абмежаванні.

Цягам мінулага года папулярнасць Макрона беспрэцэдэнтна зніжалася праз планы рэфармаваць пенсійную сістэму і пратэсты "жоўтых камізэлек".

Апошнія навіны