Анатоль Лябедзька: Мне паведамілі, што ў Віцебскай вобласці 1200 інфіцыраваных каранавірусам
- 1.04.2020, 14:52
Апазіцыйны палітык расказаў пра размову з лекарам адной з раённых лякарняў.
Пра гэта Анатоль Лябедзька піша на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку»:
– Здаецца, Лукашэнка даблефаваўся. Пагутарыў з лекарам адной з раённых лякарняў Віцебшчыны. Кажа адкрытым тэкстам – ж*па.
30-га сакавіка ў Віцебскай вобласці было зафіксавана 1200 інфіцыраваных каранавірусам. У райлякарні і ў Віцебску няма тэстаў. А зусім нядаўна міністр аховы здароўя бадзёра рапартаваў, што ўсё пад кантролем. У дзяржСМІ запусцілі інфармацыю, што колькасць праведзеных тэстаў вымяраецца дзясяткамі тысячаў. Ад гэтай хлусні ўжо ванітуе і раздзімае!
Нагадаем, віцебскі лекар папярэдзіў улады пра магчымасць паўтарэння італьянскага сцэнара ў Беларусі.