Урад пачаў уручную рэгуляваць кошты
- 1.04.2020, 17:55
Абмежаванне росту коштаў будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня гэтага года.
На Нацыянальным прававым партале апублікаваная пастанова №184, згодна з якой «міністэрствам і ўстановам даручана не дапускаць росту адпускных коштаў (тарыфаў) тавараў (паслуг), што выпускаюцца (надаюцца) падначаленымі (якія ўваходзяць у склад, сістэму) арганізацыямі, вышэй за 0,5 адсотка штомесяц і забяспечыць пастаўкі вырабленай прадукцыі ў раздробную гандлёвую сетку пад патрэбнасць унутранага рынку», піша kp.by.
Акрамя гэтага, не больш чым на 0,5% на месяц могуць падымаць кошты прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць вытворчасць (увоз) і (або) рэалізацыю тавараў на ўнутраны рынак або надаюць паслугі. Для таго, каб падняць кошты вышэй за ўстаноўлены ліміт, неабходна будзе атрымаць дазвол Камісіі ў пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў Беларусі.
Абмежаванне росту коштаў будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня гэтага года.