BE RU EN

Узмацненне жорсткасці карантыну ва Украіне: людзей абавязваюць насіць маскі

  • 1.04.2020, 16:52

Таксама будзе забаронена наведваць паркі.

Для папярэджання распаўсюджвання каронавіруснай хваробы ўрад Украіны плануе ўвесці больш жорсткія захады бяспекі на перыяд карантыну - да 24 красавіка 2020 года.

Пра гэта інфармуе censor.net са спасылкай на Урадавы партал.

«З мэтай прадухілення распаўсюджвання каронавіруснай хваробы прапануецца ўвесці эфектыўную камбінацыю прафілактычных медыкаментозных мерапрыемстваў, сярод якіх: хатняя ізаляцыя, сацыяльнае дыстанцыяванне асоб ва ўзросце, старэйшым за 60 гадоў, абмежаванне наведвання паркаў і зон адпачынку і іншае», - сказаў на пасяджэнні Кабінета міністраў міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.

Улічваючы штодзённы рост колькасці хворых COVID-19 ва Украіне больш чым на 10%, і ўлічваючы пастанову Дзяржаўнай камісіі ў пытаннях тэхнагенна-экалагічнай бяспекі і надзвычайных сітуацый і досвед міжнароднай практыкі, урад уважае за неабходнае ўвесці больш жорсткія патрабаванні што да карантыну.

Напрыклад, падчас карантыну, які прадоўжыцца да 24 красавіка 2020 года на ўсёй тэрыторыі Украіны, сярод унесеных новых змяненняў будзе дзейнічаць забарона на:

- знаходжанне ў грамадскіх месцах без маскі або рэспіратара;

- перасоўванне групай асоб больш чым два чалавекі, акрамя выпадкаў службовай неабходнасці і суправаджэння дзяцей;

- знаходжанне ў грамадскіх месцах асоб, якія не дасягнулі 16 гадоў, без суправаджэння паўналетніх;

- наведванне паркаў, сквераў, зон адпачынку, лесапаркавых і прыбярэжных зон, акрамя выгулу хатніх жывёлін адной асобай і ў выпадку службовай неабходнасці;

- наведванне спартыўных і дзіцячых пляцовак;

- правядзенне ўсіх масавых (культурных, забаўляльных, спартыўных, сацыяльных, рэлігійных, рэкламных і іншых) мерапрыемстваў, у якіх бярэ ўдзел больш за 10 чалавек, акрамя мерапрыемстваў, неабходных для забеспячэння работы органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання.

Адпаведныя змены з аднадзённай дапрацоўкай прапанаваныя да пастановы №211 «Аб прадухіленні распаўсюджвання на тэрыторыі Украіны вострай рэспіратарнай хваробы COVID-19, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2» на пасяджэнні Кабінета Міністраў. Пастанова будзе выкладзеная ў новай рэдакцыі.

Апошнія навіны