Ад каранавірусу памёр дзяржсакратар ва ўрадзе Сербіі
- 1.04.2020, 18:26
Гэта першы выпадак смерці ад COVID-19 сярод чыноўнікаў Сербіі.
Ад каранавірусу памёр дзяржаўны сакратар з Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Сербіі Браніслаў Блажыч.
Пра гэта паведамляе BBC.
Браніслава Блажыча шпіталізавалі з каронавіруснай інфекцыяй 24 сакавіка, сёння стала вядома пра ягоную смерць. Яму было 63 гады.
Браніслаў Блажыч быў чальцом Радыкальнай партыі і сузаснавальнікам кіроўнай Прагрэсіўнай партыі, міністрам экалогіі ў канцы 1990-х гадоў, а з кастрычніка 2017-га ён займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ў Міністэрстве аховы навакольнага асяроддзя.
Гэта першы выпадак смерці ад COVID-19 сярод чыноўнікаў Сербіі.
На 1 красавіка ў Сербіі зарэгістраваныя 1060 пацверджаных выпадкаў каранавірусу і блізу 30 загінулых.