BE RU EN

Футбаліст менскага «Дынама» Соўза: Мы ў шоку. Гуляць - гэта вар'яцтва

  • 1.04.2020, 20:12

Паўабаронца менскага «Дынама» мае намер разарваць кантракт з клубам.

Паўабаронца менскага «Дынама» Даніла Соўза падзяліўся меркаваннем пра каронавірус у Беларусі, паведамляе «Трибуна».

«Мы ў шоку, таму што ў клуб прыйшоў ліст ад ФІФА, у якім прасілі ўстрымацца ад гульняў. Але ніхто не звярнуў на гэта ўвагу.

Кожны дзень думаеш пра тое, што адбываецца. Праўда, падчас трэніроўкі не. І гэта адзіны плюс. Гуляць - гэта вар'яцтва, але ў той жа час галава адпачывае. Калі сезон прыпыняць, адразу разарву кантракт», - цытуе гульца sport.tvp.pl са спасылкай на бельгійскае выданне Gazet van Antwerpen.

Апошнія навіны