Эпідэмія ў Італіі: новых выпадкаў стала больш
- 1.04.2020, 20:18
З пачатку эпідэміі ў Італіі 110 574 чалавекі заразіліся каранавірусам.
У Італіі за апошнія дні памерлі 727 чалавек.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Corierra dela Serra.
Агульная колькасць загінулых ад каранавіруса ў Італіі складае 13 155 чалавек.
У параўнанне з папярэднімі двума днямі трохі ўзрасла колькасць новых хворых - 4782 за апошнія дні.
З пачатку эпідэміі ў Італіі 110 574 чалавекі заразіліся каранавірусам. Лік уключае тых, хто памёр, і тых, хто вылечыўся.
Усяго ў краіне 80 572 бягучых выпадкаў заражэння. З іх 28 403 шпіталізаваных пацыентаў з сімптомамі; 4035 знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.
На сёння 16 847 чалавек вылечылася. За апошні дзень гэта колькасць вырасла на 1118 чалавек.