BE RU EN

Афтальмолагі папярэджваюць: кан'юктывіт можа быць сімптомам каранавіруса

  • 1.04.2020, 20:21

Амерыканская акадэмія афтальмалогіі просіць спецыялістаў звяртаць на гэта ўвагу пры лячэнні пацыентаў.

Амерыканская акадэмія афтальмалогіі (The American Academy of Ophthalmology - AAO) папярэджвае, што распаўсюджанае захворванне вачэй - кан'юктывіт, вядомае таксама як «ружовае вока», можа аказацца адным з сімптомам COVID-19, паведамляе «Голос Америки».

AAO рэкамендуе афтальмолагам і іншым медыцынскім спецыялістам, якія лечаць пацыентаў з захворваннем вачэй, выконваць дадатковыя меры засцярогі, бо ў некаторых выпадках пры захворванні каранавіруса праяўляюцца і сімптомы «ружовага вока».

У часопісе «Медыцынская вірусалогія» (Journal of Medical Virology) гаворыцца, што даследчыкі выявілі наяўнасць каранавіруса ў слязах ў некаторых пацыентаў, якія таксама захварэлі на кан'юктывіт.

Амерыканская акадэмія афтальмалогіі выпусціла рэкамендацыі для медыцынскіх работнікаў, якіх варта прытрымлівацца, каб пазбегнуць распаўсюджвання каранавіруса.

Апошнія навіны