BE RU EN

Нідэрландцы і латышкі – самыя высокія на планеце

  • 2.04.2020, 10:15

Пяцёрка лідараў складаецца толькі з еўрапейцаў.

Мужчыны з Нідэрландаў і жанчыны з Латвіі - самыя высокія на планеце. Сярэдні рост нідэрландцаў складае 182,5 сантыметра, а латышак - амаль 170 сантыметраў. Такія звесткі даследавання міжнароднага аб'яднання NCD Risk Factor Collaboration, якое сабрала звесткі пра сярэдні рост мужчын і жанчын у свеце з 1896 года, піша «Европульс».

Больш за стагоддзе самымі высокімі людзьмі на планеце ў сярэднім былі швэды, затым нарвэжцы, амерыканцы, эстонцы і канадцы (ростам яны былі ў сярэднім ад 170 да 172 сантыметраў). Зараз жа пяцёрка лідараў складаецца толькі з еўрапейцаў: следам за нідэрландцы ідуць бэльгійцы, эстонцы, латышы і данійцы (сярэдні рост данійцаў цяпер - 181 сантыметр).

Тая ж карціна ў жанчын: 100 гадоў таму ў топ-5 уваходзілі швэдкі (160 сантыметраў у сярэднім), нарвежкі, ісландкі, амерыканкі і жыхаркі выспы Самоа (158 сантыметраў). Сёння ў топ-5 уваходзяць жыхаркі Нідэрландаў, Эстоніі, Чэхіі і Сербіі (рост сербак у сярэднім - 168 сантыметраў).

Расейкі занялі 23-е месца (іх сярэдні рост склаў 165 сантыметраў), а расейцы - 42-е месца з вынікам 176,5 сантыметра.

У сярэднім рост чалавека павялічыўся на 10 сантыметраў за апошняе стагоддзе. Гэта звязана з паляпшэннем умоў жыцця, найперш з лепшым харчаваннем дзяцей і цяжарных жанчын. Ёсць краіны, у якіх рост нязначны, але ні ў адной з краін свету сярэдні рост жыхароў не знізіўся.

Апошнія навіны