У Іраку знайшлі святыню старажытнага шумерскага бога
- 2.04.2020, 10:19
Храм знаходзіўся пад адкрытым небам.
Археолагі выявілі ў рэгіёне Гірсу ў Іраку 5000-гадовую культавую зону, дзе праводзіліся святы, ахвярапрынашэнні жывёл і рытуальныя шэсці, прысвечаныя богу Нінгірсу, паведамляе nv.ua.
Навукоўцы з Вялікабрытаніі і Канады знайшлі больш за 300 пабітых цырыманіяльных керамічных кубкаў, місак, слоікаў, а таксама вялікую колькасць костак жывёл.
Нінгірсу - бог вайны, а таксама земляробства ў шумерскай міфалогіі, а таксама бог-апякун абласцей Гіршу і Лагаш. Нінгірсу называлі «ўладаром земляробства», які сочыць за парадкам на палях і каналах.
Знойдзеная культавая пляцоўка была створаная жыхарамі старажытнага горада Гірсу і называлася Урук, што літаральна азначае «святы горад». Адной з яркіх знаходак стала бронзавая статуэтка качкі з вачыма з ракавінак. Даследнікі таксама знайшлі частку вазы з надпісам у гонар бога Нінгірсу.
Аўтары знаходкі, Себасцьян Рэй з Брытанскага музея і Ціна Грынфілд з Універсітэта Саскачэван сказалі, што кубкі і чары, якія яны знайшлі, верагодна, выкарыстоўваліся на рэлігійным свяце перад рытуальным выкіданнем ў яму, у той час як косткі былі хутчэй за ўсё парэшткамі жывёл, якія былі забітыя падчас рытуальных ахвярапрынашэнняў.
На пляцоўцы знайшлі тоўсты пласт попелу, які, магчыма, застаўся ад вялікіх рытуальных агнёў. Каманда таксама знайшла восем запоўненых попелам авальных структур, якія, магчыма, былі рэшткамі ліхтароў.
Археолагі мяркуюць, што культавая зона выкарыстоўвалася на працягу перыяду, які доўжыўся паміж 2950-2350 да н.э. Вялікая колькасць цырыманіяльнай керамікі трывала звязвае культавую зону з месцам, «дзе паводле клінапісных тэкстаў праводзіліся рэлігійныя святы і дзе насельніцтва Гірсам збіралася, каб баляваць і шанаваць сваіх багоў», адзначылі аўтары адкрыцця.
Клінапісныя таблічкі, знойдзеныя ў Гірсу ў канцы 19-га і пачатку 20-га стагоддзя, апісваюць рэлігійныя святы і шэсці, для якіх выкарыстоўвалася гэтая культавая зона. Са слоў Рэя і Грынфілд, у таблічках напісана, што рэлігійны свята ў гонар Нінгірсу праводзлася два разы на год і доўжыўся тры-чатыры дні.