BE RU EN

«Баста»: У Менску каранавірус пацвердзіўся ў настаўніцы малодшых класаў

  • 2.04.2020, 10:28

У сталіцы таксама шпіталізуюць лекараў і работнікаў крам.

З'явілася яшчэ некалькі паведамленняў аб шпіталізацыі менчукоў, якія тэлеграм-каналу «Баста» атрымалася пацвердзіць з розных крыніц.

Каранавірус пацверджаны ў настаўніцы 2 класа менскай сярэдняй школы №159, размешчанай на вуліцы Адзінцова. Шпіталізаваная ў Гарадскую клінічную інфекцыйную лякарню.

Студэнтка МДЛУ таксама знаходзіцца ў ГКІБ на Крапоткіна. Ёй паставілі дыягназ «пнеўманія». Тэсты на каранавірус не праводзіліся.

Працаўніца «Еўраопта» на вуліцы Нікіфарава ва Уруччы шпіталізаваная з падазрэннем. З крамы забралі блізу дзесяці кантактаў першага ўзроўню.

Шпіталізаваны супрацоўнік аддзела кадраў і лекар-пульманолаг Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Менску. Вынікаў тэстаў пакуль няма. Пульманалогія - на карантыне.

Апошнія навіны