BE RU EN

Што вядомае аб заражэнні каранавірусам у Берасцейскай вобласці

  • 2.04.2020, 15:30

Выпадак заражэння быў зафіксаваны на Століншчыне.

Учора стала вядома аб выпадку каранавірусу ў Берасцейскай вобласці. Сёння гэта афіцыйна пацвердзілі. Пацыент са станоўчым аналізам быў зарэгістраваны на Століншчыне. Мясцовае выданне паведамляе, 31 сакавіка двух жыхароў раёна даставілі ў інфекцыйнае аддзяленне лякарні Берасцейскай вобласці. Яны кантактавалі з жанчынай, якая прыехала з іншай вобласці. Жыхаркі раёна адмаўляліся ехаць у лякарню дабравольна, іх давялося шпіталізаваць з дапамогай міліцыі, піша onliner.by.

У Столінскім раёне распавялі, што абедзве жанчыны сталага веку, якіх забралі 31 сакавіка, пражываюць у вёсцы Талмачаве. Да адной з іх з Гомельскай вобласці прыехаў сын са сваёй жонкай. Яна і выявілася носьбітам каранавірусам. Яе з мужам забралі ў гомельскую лякарню.

- Дзеці прыязджалі да старэнькай бабулі ў госці адведаць. Яна нікуды не ходзіць, сядзіць дома. Прыязджалі, з'ехалі, а паджылых жанчын потым забралі, - распавялі нам.

Заадно мужчына наважыў адведаць сваю паджылую сваячку, якая жыве ў іншым канцы вёскі.

У аўторак вечарам абедзвюх жанчын забралі ў лякарню. Адна з бабуль вельмі не хацела нікуды ехаць, спалохалася - давялося падключаць міліцыю.

Апошнія навіны