Мідас наадварот
- 2.04.2020, 15:38
Дзякуй дзеду Вову!
У Расеі «барацьба» з каранавірусам ператварылася ў чараду кур'ёзаў.
Пра гэта піша тэлеграм-канал «Сярпом Па»:
«Збольшага таму, што амаль палова масак у РФ - гэта імпарт з КНР (55%) і ЗША (32%). А ім самім бракуе. Таму Пуцін і прадаў Штатам цэлы самалёт масак.
Але расейцам не варта перажываць: чорна-аранжавай стужачкай дакладна забяспечаць. Штогод да 9 траўня РФ закупляе яе ў Кітаі дзясяткамі тон, яшчэ вязуць з Турцыі. Наўрад ці кітайцы адмовяцца прадаць. Ад каранавірусу яна іх не зберажэ, у адрозненне ад расейцаў.
Але калі сур'ёзна, Пуцін і тут стаўся царом Мідасам наадварот. Да чаго ні дакранаўся, усё ператварылася ў дзярмо.
Гэта датычыцца і гістарычнага сімвала воінскай доблесці -
георгіеўскай стужкі (Ордэна Святога Георгія ў Рускім імператарскім войску і ў Белай гвардыі). А з 1942-43 года знака адрознення гвардзейскіх частак і ўзнагародны сістэмы СССР (з 1992 - Расеі).
За Пуціным элітарная гвардзейская стужка з 2005-га стала эрзацам сімвала Перамогі, узорам масавай пошласці і безгустоўшчыны. А з 2014-га - агрэсіі, вераломства, хлусні, акупацыі. Пазнакай «ватовак», «каларадаў», тэрарыстаў. На векі вечныя не адмыць.
Дзякуй дзеду Вову!»