Латвія не верыць у статыстыку беларускага Міністэрства аховы здароўя што да каранавірусу і ўзмацняе абарону мяжы
- 2.04.2020, 16:29
Уводзяцца дадатковыя патрулі на латвійска-беларускай мяжы.
Міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс аддаў загад Нацыянальным узброеным сілам (НУС) краіны ўзмацніць ахову на мяжы з Беларуссю, піша Mixnews.lv.
На мяжу накіраваны земесаргі для дадатковага патрулявання ў сувязі з ростам захворвання на каранавірус у Беларусі.
Напярэдадні прэзідэнт суседняй Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што давяраць афіцыйнай інфармацыі беларускіх уладаў аб каранавірусе нельга, сітуацыя там значна горшая.