BE RU EN

«Забралі дзяцей, бацькоў, настаўнікаў - усіх!»

  • 2.04.2020, 18:35

У вёсцы пад Гомелем у хлопчыка западозрылі каранавірус.

Дзяцей (адзін трэці клас і палова чацвёртага), а таксама настаўнікаў і выхавальніцу старэйшых класаў у вёсцы Камунар Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці забралі ў мясцовую раённую лякарню.

«Па іх прыехалі медыкі ў ахоўных камбінезонах. Яны сказалі - для праверкі. Яны забралі дзяцей, бацькоў, настаўнікаў», - сказаў «Радыё Свабода» адзін з мясцовых жыхароў.

З ягоных слоў, раней хлопчык з вёскі трапіў у лякарню ў Гомелі як «кантактная асоба». Ён займаўся з трэнерам у ДЮСШАР-4, у якога знайшлі каранавірус.

«Цяпер прыехалі па ўсіх, хто меў кантакт з хлопчыкам, у якога пацвердзіўся каранавірус. Бацькам нічога не сказалі, іх даставілі ў Буда-Кашалёва», - сказаў мясцовы жыхар.

Дырэктар школы ў Камунары Міхаіл Барысевіч адмовіўся паведаміць, колькі дзяцей і куды забралі.

Апошнія навіны