Еўрапарламент перадае адзін са сваіх будынкаў у Брусэлі пад шпіталь
- 2.04.2020, 19:53
Таксама Еўрапарламент падасць 100 аўто для патрэб медыкаў.
Еўрапейскі парламент перадае адзін са сваіх будынкаў у Брусэлі пад шпіталь для лячэння хворых на каранавірус.
Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта заявіў у відэазвароце прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі.
Прэзідэнт Еўрапарламента паведаміў, што перадае ў распараджэнне гарадскіх уладаў Брусэля адзін з будынкаў Еўрапарламента для размяшчэння пацыентаў і 100 аўто для патрэб медыкаў.
«Як Еўрапарламент, мы хочам прадэманстраваць невялікі прыклад салідарнасці і падалі ўладам Брусэля - на выпадак, калі ў гэтым будзе неабходнасць - адзін з нашых будынкаў для ператварэння ў шпіталь, а таксама - аўтапарк з 100 аўто.
Мы гатовыя зрабіць тое ж самае ў Люксембургу і Страсбургу. У гэтых гарадах размешчаны нашы офісы, і мы хочам падтрымаць іх жыхароў у гэтыя цяжкія часы. Наша сіла - у нашай салідарнасці», - адзначыў Давід Сасолі.