Карабель ВМС Венесуэлы Naiguata патапіў сам сябе
- 2.04.2020, 22:13
Карабель ВМС Венесуэлы спрабаваў пратараніць круізны лайнер пад сцягам Партугаліі ў Карыбскім моры.
Патрульны карабель ВМС Венесуэлы Naiguata сышоў пад ваду пасля няўдалай спробы пратараніць круізны лайнер RCGS Resolute ў Карыбскім моры. Пра гэта піша gazeta.ru са спасылкай на The Drive.
Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад выспы Ісла-ла-Тартуга. У выніку яго ніхто не пацярпеў, судна атрымала невялікія пашкоджанні.
Naiguata наблізіўся да карабля Resolute пад сцягам Партугаліі, які зрабіў прыпынак для планавага тэхабслугоўвання рухавіка. Венесуэла палічыла знаходжанне лайнера ў тэрытарыяльных водах дзяржавы незаконным і загадала яму адплысці.
Праз адсутнасць належнай рэакцыі, судна Венесуэлы некалькі разоў стрэліла, а пасля паспрабавала пратараніць Resolute. У выніку некалькіх удараў аб лайнер судна ВМС Венесуэлы пачало набіраць ваду і затанула.