Старшыня меджліса Ірана падхапіў каранавірус
- 2.04.2020, 21:01
Гэта не першы чыноўнік высокага ўзроўню, які заразіўся ў Іране.
Старшыня меджліса (іранскага парламента) Алі Ларыджані падхапіў каранавірус SARS-CoV-2. Пра гэта са спасылкай на ўлады краіны паведамляе агенцтва «Интерфакс».
Як Ларыджані пераносіць выкліканую каранавірусам хваробу COVID-19, не паведамляецца. Вядома толькі, што яго змясцілі ў карантын. Ён стаў самым высокапастаўленым чыноўнікам у Ісламскай Рэспубліцы, якога закранула эпідэмія.
У канцы лютага стала вядома, што станоўчы вынік паказаў тэст на каранавірус віцэ-прэзідэнта ў справах жанчын і сям'і Масум Эбтэкар.
Да гэтага пра гэта ж паведамілі кіраўнік камітэта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі меджліса Маджтаба Зонур і дэпутат Махмуд Садэк. Таксама заразіўся намеснік міністра аховы здароўя Ірадж Харырчы.
Іран - адзін з сусветных цэнтраў распаўсюджвання пнеўманіі новага тыпу. Паводле афіцыйных звестак, у краіне выяўлена 50,4 тысячы выпадкаў заражэння, 3160 пацыентаў загінулі, 16,7 тысячы вылечыліся.