У Лельчыцах не стае месцаў для пацыентаў з пнеўманіяй
- 2.04.2020, 21:18
Хворых адпраўляюць у Мазыр.
З Лельчыц паведамляюць тэлеграм-каналу «Баста!», што ў мясцовай Цэнтральнай раённай бальніцы не стае месцаў для пацыентаў з пнеўманіяй.
Згодна з загадам начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалая Кудзеньчука, копію якога перадалі жыхары горада, з сімптомамі Covid-19 адпраўляюць у ЦРБ Мазыра.