На Століншчыне пацыентаў з каранавірусам шпіталізавалі з дапамогай міліцыі
- 2.04.2020, 21:53
Мужчыны адмаўляліся ехаць у берасцейскую бальніцу.
На Століншчыне пацыента з каранавірусам дапамагла шпіталізаваць міліцыя. Як паведамляе сайт polese.by, здарэнне адбылося 31 сакавіка. Два жыхары Століншчыны кантактавалі з жанчынай з іншай вобласці, у якой выявілі COVID-19. Да іх прыехалі, як і да яе кантактаў. Аднак мужчыны катэгарычна адмовіліся ехаць у берасцейскую бальніцу. Тады і падключыліся міліцыянты.
Жыхароў Столінскага раёна прывезлі ў інфекцыйнае аддзяленне Берасцейскай абласной бальніцы. Аналіз пацвердзіў наяўнасць каранавіруса ў аднаго з іх.