«Саша 3 адсоткі» адправіў у адстаўку ўрад
- 3.06.2020, 19:16
Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ.
Правадыр Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб адстаўцы дзейнага складу ўрада.
Пра гэта паведамілі ў эфіры Беларусь 1, паведамляе tut.by.
Днём 3 чэрвеня дыктатар правёў нараду, каб абмеркаваць прапановы паводле новага складу ўрада. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня «савета рэспублікі» Наталля Качанава, старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Iгар Сяргеенка і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.