BE RU EN

Дзеянні Лукашэнкі і ягоных памагатых падпадаюць пад крымінальны артыкул, які прадугледжвае смяротнае пакаранне

  • Зміцер Бандарэнка
  • 9.06.2020, 9:09

Сёння за аднаўленне закона выступае суверэн Беларусі.

Пра гэта заявіў для праекта Charter97.org «Змена ўлады» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, адказваючы на пытанне: як сыдзе Лукашэнка?

- Лукашэнка сыдзе не ў выніку выбараў, гэта адназначна. Лукашэнка сыдзе ў выніку масавых пратэстаў у Беларусі. Ці гэта здарыцца да дня выбараў, мне здаецца, такі варыянт больш імаверны - 60 адсоткаў. Ці гэта здарыцца пасля даты выбараў і яны паспрабуюць абвясціць, як заўсёды, вар'яцкія лічбы. Людзі ўжо ведаюць, што рэйтынг Лукашэнкі 1-3% і мянушка «Саша 3 адсоткі» з'явілася не проста так. Не атрымаецца ўжо так проста схлусіць.

Што да сілавых структур, дзякуй Богу, у войску служыць шмат нармальных людзей. Ёсць падраздзяленні, напрыклад, АМАП або служба бяспекі Лукашэнкі, якіх могуць прызнаць вінаватымі ў злачынствах супраць чалавецтва. Гэтыя людзі будуць бегаць да канца жыцця. Напрыклад, байцы «Беркута» ва Украіне кажуць, маўляў, мы ж выконвалі загад прэзідэнта. Яны, вядома, забываюць аб тым, што нават загады легітымнага прэзідэнта, калі яны носяць злачынны характар, не павінны выконвацца сілавікамі. Так, Януковіч быў абраны легальна, яго абранне было прызнана ў Еўропе. Лукашэнка ж з'яўляецца узурпатарам. Сёння міліцыянты, КДБ, супрацоўнікі іншых службаў павінны разумець, што яны не служаць законнаму прэзідэнту.

Сёння за аднаўленне закона выступае суверэн Беларусі - беларускі народ, а ён бароніць інтарэсы групы асоб, якія незаконна ўтрымлівалі ўладу.

Акурат да Лукашэнкі і ягоных сілавікоў, да Ярмошынай і Цэнтрвыбаркаму можа быць выкарыстаны артыкул 357 КК РБ (Захоп або ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), які прадугледжвае ў тым ліку смяротным пакараннем.

Паважаныя чытачы! Вы можаце падпісацца на канал «Хартыі-97» на Youtube charter97video. Для гэтага трэба зайсці на старонку charter97video і націснуць чырвоную кнопку «Падпісацца». Калі вы хочаце атрымліваць паведамленні аб новых відэа на канале charter97video, то націсніце «Званочак».

Глядзіце праграму таксама на Vimeo.

Апошнія навіны