Беларусы правялі пікет салідарнасці ў Сіднэі
- 7.07.2020, 19:33
Салідарнасць не мае межаў.
Беларусы ў Аўстраліі выказалі салідарнасць са сваімі суайчыннікамі. Блізу 20 чалавек выйшлі ў Сіднэі на мірную дэманстрацыю з бел-чырвона-белымі сцягамі, плакатамі і ў вышыванках, паведамляе «Белсат».
Яны сфатаграфаваліся на фоне Опернага тэатра ў Сіднэі - аднаго з найбольш вядомых будынкаў кантыненту.
Акцыі салідарнасці з Беларуссю праходзяць па ўсім свеце.