У Гародні бранявік карнікаў пратараніў аўто з 5-гадовай дзяўчынкай
- 12.08.2020, 9:17
Дзіця, якое сцякала крывёй даставілі ў лякарню, ейнага бацьку арыштавалі.
У Гародні браняваны джып сілавікоў 11 жніўня пратараніў машыну з дзіцем. Пра гэта «Нашай Ніве» распавёў чалавек, які адвёз маму з дзяўчынкай у шпіталь:
«У аўто, якое збіў джып у Гародні пацярпела дзяўчынка 5 гадоў, яна сплывала крывёю. Даставілі яе і маму ў хуткую дапамогу, лекары сказалі патрэбная аперацыя. Мужа затрымалі.
- А як усё было?
- Гэтага я не ведаю, ехаў з вуліцы Суворава, убачыў мігалкі і паехаў у той бок. Вуліца была перацятая, бачу пабітае аўто і жанчына ў крыві з дзіцём на руках, дзяўчынка крычала. Яны казалі, што не сігналілі, проста ехалі.
Сілавікі сказалі ім, што яны самі вінаватыя.
Муж, калі я вёз яе ў шпіталь, патэлефанаваў жонцы і сказаў, што яго забрала міліцыя. Я патэлефанаваў праваабаронцам «Вясны» і расказаў усё. Яна перадала ім яго звесткі, каб ведаць, дзе яго шукаць потым».