BE RU EN

У Менску практычна цалкам адключаны мабільны інтэрнэт

  • 26.08.2020, 20:47

Адключэнне адбылося на патрабаванне ўладаў.

Як паведамляе шэраг Telegram-каналаў і чытачы сайта Сharter97.org, у Менску практычна цалкам адключаны мабільны інтэрнэт.

Як паведаміў аператар мабільнай сувязі А1, інтэрнэт адключаны на патрабаванне ўладаў.

«У адпаведнасці з распараджэннем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 26 жніўня з 20:40 на тэрыторыі г. Менска будзе зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту. Вынікам выканання гэтага патрабавання стане істотнае пагаршэнне якасці сэрвісу перадачы звестак або часовая недаступнасць паслугі», - гаворыцца ў паведамленні аператара.

Апошнія навіны