Даследаванне: Краіны, якімі кіруюць жанчыны, лепш справіліся з пандэміяй
- 28.08.2020, 16:26
У гэтых краінах ад COVID-19 агулам паміраюць удвая менш, чым у краінах, якія ўзначальваюцца мужчынамі.
Цэнтр даследаванняў эканамічнай палітыкі і Сусветны эканамічны форум прааналізавалі 194 краіны і выявілі, што ў краінах з жанчынамі на чале, вынікі што да пандэміі COVID-19 «сістэматычна і значна лепшыя».
Даследчыкі выказалі здагадку, што розніцу паміж краінамі можна растлумачыць «актыўнымі і скаардынаванымі палітычнымі адказамі», прынятымі жанчынамі-лідарамі. Напрыклад, яны наважылі ўвесці карантын раней, чым аналагічныя пастановы прымалі лідары-мужчыны, піша «Зеркало недели» са спасылкай на Guardian.
Хоць іх пастанова можа мець доўгатэрміновыя эканамічныя наступствы, яна, несумненна, дапамагла выратаваць жыцці, бо ў гэтых краінах агулам памірае удвая менш, чым у краінах, якія ўзначальваюцца мужчынамі.
Нямеччына з насельніцтвам 83 мільёны чалавек, дзе Ангела Мэркель служыць федэральнай канцлеркай ужо амаль 20, зарэгістравалі 239 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам. У краіне памерлі 9 356 чалавек.
Паўночная суседка Нямеччыны Данія з прэм'ерам Мэтэ Фрэдэрыксан і насельніцтвам 5,8 мільёна чалавек зафіксавала ўсяго 16,5 тысячы выпадкаў COVID-19. У Даніі ад COVID-19 памерлі 624 чалавекі.
У 5,5-мільённы Фінляндыі, дзе на чале ўрада знаходзіцца 34-гадовая Сана Марын, на COVID-19 захварэлі крыху больш за восем тысяч чалавек. Памерлі 335.
У Новай Зеландыі, дзе прэм'ер Джасінда Ардэн сама шые ахоўныя маскі, зафіксавалі 1,7 тысячы выпадкаў заражэння з насельніцтвам у амаль пяць мільёнаў чалавек. За час пандэміі ад каранавіруса там памерлі 22 чалавекі.
У густанаселеным Тайвані зарэгістравалі толькі 487 выпадкаў заражэння каранавірусам і сем смерцяў. Тэрыторыяй з амаль 24 мільёнамі чалавек кіруе прэзідэнтка Цай Інвэнь.