Беларусы! Рыхтуемся да нядзельнага Маршу
- 11.09.2020, 8:32
Не дамо прадаць краіну!
Не дамо прадаць краіну. Пачынаем падрыхтоўку да нядзельнага Маршу.
Кожны дзень беларусы дэманструюць цуды гераізму, самаарганізаванасці і смеласці. Сёння акцыі ў Менску адбыліся ў дзясятках мясцін горада. Жыхары розных раёнаў праводзілі маршы, ланцугі салідарнасці, партызанскія акцыі, абаранялі адзін аднаго і давалі адпор бандытам і віжам, піша тэлеграм-канал "Баста!".
Нам нельга спыняцца. Трэба працягваць ціск на ўладу і дамагацца выканання нашых патрабаванняў. Таксама нельга забывацца на тое, што ў пачатку наступнага тыдня Саша-таракан збіраецца ў Маскву, і тэма іх сустрэчы з Пуціным нам добра вядомая. Гэта - торг вакол незалежнасці нашай радзімы.
13 верасня ў Менску і іншых гарадах краіны мы выходзім на традыцыйны Марш, каб запатрабаваць адстаўкі Лукашэнкі і вызвалення палітвязняў. Таксама мы павінны прадэманстраваць гатоўнасць абараняць незалежнасць Беларусі. "Не дамо прадаць краіну!" - гэтыя словы павінны гучна прагучаць на ўвесь свет.
Рыхтуемся да нядзельнага Маршу ўжо з заўтрашняга дня. Абыходзім усіх суседзяў з пад'езду, абзвоньваем ўсіх родных і сяброў, нагадваем пра акцыю. Распаўсюджваем інфармацыю ў чатах дамоў, кварталаў, мікрараёнаў. Запрашаем на Марш падчас вячэрніх акцый заўтра і паслязаўтра.
13 верасня, 14.00. Мінск, плошча Незалежнасці/праспект Незалежнасці/цэнтр горада. Іншыя гарады - цэнтральныя вуліцы і плошчы.
Не дамо прадаць краіну!