Мігранты ў лагеры ў Брузгах упершыню ў жыцці ўбачылі снег: відэафакт
- 23.11.2021, 11:08
На мяжы з Польшчай застаецца яшчэ блізу дзвюх тысяч нелегалаў.
Мігранты ў лагеры каля польскай мяжы, размешчаныя ў лагістычным цэнтры "Брузгі" ўпершыню ў жыцці ўбачылі снег.
Відэа з рэакцыяй на незнаёмую прыродную з'яву апублікаваў тэлеграм-канал nexta.
У Іраку, адкуль большасць уцекачоў, ён выпадаў усяго двойчы за 100 гадоў назіранняў.
Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.
15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП «Брузгі-Кузніца».
16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.