У Крамлі назвалі дату выкліку Лукашэнкі да Пуціна «на дыван»
- 26.12.2021, 11:14
Перамовы адбудуцца ў Санкт-Пецярбургу.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Лукашэнкам да канца гэтага года. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў, паведамляе korrespondent.net.
«Запланавана сустрэча на 29 снежня, яны сустрэнуцца і на нефармальным саміце СНД 28 снежня», - сказаў прадстаўнік Крамля.
Са звестак выдання, перамовы адбудуцца ў Санкт-Пецярбургу, куды Лукашэнка прыбудзе для ўдзелу ў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД.