Беларускі лекар даў параду тым, хто не гатовы да вакцынацыі
- 26.09.2021, 21:20
Руслан Брынчук напісаў матывавальны пост.
Беларускі лекар Руслан Брынчук на сваёй старонцы ў Facebook напісаў матывавальны пост для тых, хто яшчэ не вакцынаваны.
«Маё меркаванне: рабіць. Адназначна вакцынавацца. Я разумею – складана верыць тэлевізару, але тут не хлусяць. Складана выбраць вакцыну, не ўсё, што нам прапануюць, можа быць добрым», – заявіў лекар.
Тым жа, хто сумняваецца, ён даў адну параду:
«Проста наведайце найбліжэйшыя могілкі. Пашпацыруйце. Ацаніце колькасць свежых магілаў за мінулы год. І задайце сабе пытанне: ці гатовыя легчы побач? Ці гатовыя зламаць свае тупыя стэрэатыпы і жыць далей? У мяне ўсё».
Нагадаем, што праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі Веніямін назваў «недапушчальным і грахоўным» распаўсюд ілжывых вучэнняў, якія атаясамліваюць вакцынацыю з «прыняццем пячаткі антыхрыста», роўна як і сцвярджэнняў пра нібыта таемнае чыпаванне чалавецтва з дапамогай вакцынацыі.