Навукоўцы распавялі, чырвонае сухое віно з якога гатунку вінаграду з'яўляецца самым карысным
- 5.09.2021, 19:52
Што пра яго вядома?
Калі для вас маюць значэнне навуковыя довады на карысць - умеранага, зразумела - ужывання віна, то прыгледзьцеся да гатунку высакароднага Піна нуар, піша «Новое время».
Такім чынам, што ж вядома пра карысць гэтага гатунку?
1 Менавіта ў вінах з Піна Нуар знаходзяць найбольш высокае ўтрыманне рэсвератрола, якому чырвоныя віны абавязаны сваёй карысцю.
Між іншым, згодна з даследаваннямі клінікі Маё, «рэсвератрол можа дапамагчы прадухіліць пашкоджанне крывяносных сасудаў, знізіць узровень халестэрыну ліпапратэінаў нізкай шчыльнасці (ЛПНП, або «дрэнны» халестэрын) і прадухіліць утварэнне тромбаў».
Рэсвератрол - гэта фунгіцыд прыроднага паходжання, які змяшчаецца ў лупіне вінаграду і абараняе вінаград ад цвілі. У гатунках вінаграду з тонкай скуркай, такіх як Піна Нуар, больш высокі ўзровень ресвератролу, бо яны больш уразлівыя да пашкоджання цвіллю. Джым Бернаў, прэзідэнт Willamette Valley Vineyards, паведаміў Forbes, што «каб максімальна павялічыць узровень рэсвератролу ў віне, неабходна звесці да мінімуму кантакт віна з кіслародам».
Гэта не першы выпадак, калі экспэрты згадваюць пра карысць гатунку Піна Нуар для здароўя. Даследаванне, праведзенае ў 2016 годзе, паказала, што ўжыванне невялікай ці сярэдняй колькасці віна можа знізіць рызыку развіцця дэменцыі ў больш познім узросце праз антыаксіданты. Іншае даследаванне, апублікаванае ў 2015 годзе, паказала, што ў тых, хто піў сухое белае ці сухое чырвонае віно, уключаючы Піна-нуар, быў палепшаны ўзровень халестэрыну ЛПВП («добрага халестэрыну») у параўнанні з тымі, хто піў толькі ваду ці іншыя віды белага віна.
2 Чырвонае віно таксама паляпшае здароўе кішэчніка. Даследаванне 2019 года, праведзенае Каралеўскім каледжам Лондана, паказала, што людзі, якія пілі чырвонае віно, мелі большую разнастайнасць кішэчнай мікрабіёты ў параўнанні з тымі, хто піў не чырвонае віно.
«Хаця нам даўно вядома пра невытлумачальную карысць чырвонага віна для здароўя сэрца, гэта даследаванне паказвае, што ўмеранае спажыванне чырвонага віна звязана з большай разнастайнасцю і больш здаровай мікрабіётай кішэчніка, што часткова тлумачыць дабратворны ўплыў на здароўе», - кажа доктар Кэралайн Ле Рой, суаўтар даследавання.
Слухайце падкаст на гэтую тэму
3. Але і гэта яшчэ не ўсё. Нядаўна даследчыкі прыйшлі да высновы, што поліфенолы ў чырвоным віне «спальваюць калорыі ў ежы». Пра гэта прафесар кафедры харчавання, харчовых навук і гастраноміі Барселонскага ўніверсітэта Ламуэла-Равентос распавяла выданню The Drinks Business. Яна паказала, што ўмеранае спажыванне віна не карэлюе з павелічэннем вагі, а таксама прэзентавала новыя довады таго, што чырвонае віно можа дапамагчы вам спаліць калорыі ў ежы пры ўжыванні падчас ежы, і гэта разам з іншымі перавагамі для здароўя.
Са слоў Ламуэлы-Равентос, прыродны фенол, такі як рэсвератрол, дапамагае арганізму павялічыць колькасць карычневай тканкі, што вырабляецца ў арганізме, якая ўяўляе сабой тып «добрага» тлушчу, які ператварае ежу ў цяпло, што «дапамагае спальваць больш» калорый у ежы», - сказала яна.
Гэты працэс, званы тэрмагенез, якому спрыяюць поліфенолы, азначае, што арганізм не толькі процідзейнічае калорыям, што былі спажытыя разам з віном, але і спальвае тыя, што былі ў ежы.