Apple плануе выпускаць цалкам шкляныя кампутары
- 8.09.2021, 18:12
Выдадзены Apple патэнт ахоплівае новае бачанне будучыні iMaс.
Бюро патэнтаў і гандлёвых марак ЗША апублікавала патэнт, выдадзены Apple, які тычыцца кампутара iMac новага пакалення. Настольны кампутар выкананы з суцэльнага шклянога корпуса.
Пра гэта паведамляе Patently Apple.
Паводле патэнту, канструкцыя мае шэраг выгібаў з альтэрнатыўнымі ідэямі, уключаючы настольны аксэсуар аналагічнай формы, прызначаны для MacBook.
Выдадзены Apple патэнт ахоплівае новае бачанне будучыні iMac, выкананага са шкляным корпусам, які ўключае бесперапынную паверхню, якая вызначана верхняй часткай, ніжняй часткай і пераходнай часткай.
Будучы iMac будзе ўключаць дысплей, злучаны з элементам шклянога корпуса і сканфігураваны для забеспячэння візуальнага вываду на вобласць дысплэя. Прылада можа ўключаць клавіятуру, злучаную са шкляным элементам корпуса і сканфігураваную для выяўлення ўводу ў вобласці ўводу. У альтэрнатыўных варыянтах клавіятура можа быць адасобленай.
Прычым усе кампаненты прылады, уключаючы працэсар, мацярынскую плату, аператыўную памяць і іншыя складнікі, размешчаныя ўнутры корпуса.
Таксама прылада мае падстаўку, якая дазваляе ёй трымацца роўна на гарызантальнай паверхні.
Відаць, экран манаблока створаны на базе гнуткай OLED-панэлі, бо яго дысплэй таксама трохі выгінаецца долу.
Шкло для кампутара інжынеры плануюць вырабляць з празрыстых, пакрытых, афарбаваных або іншых матэрыялаў, апрацаваных для атрымання непразрыстага кампанента. Таксама корпус утрымлівае напаўпразрыстыя палімеры і напаўпразрыстую кераміку.