СМІ: КХЛ прыпыніць рэгулярны чэмпіянат
- 12.01.2022, 16:20
Сем хакейных каманд адправіліся на карантын праз каранавірус.
Кантынентальная хакейная ліга прыпыніць правядзенне рэгулярнага чэмпіянату, паведамляе "Бізнэс Online".
Адзначаецца, што клубы не прынялі ніводны з варыянтаў працягу сезона, які прапаноўваўся лігай — скараціць колькасць матчаў, правесці плей-ін для каманд, якія змагаюцца за патраплянне ў плей-оф, зменшыць першы раўнд Кубак Гагарына.
На сёння ўжо сем каманд у КХЛ адправіліся на карантын праз каранавіруса: "Аўтамабіліст", "Салават Юлаеў", ЦСКА, "Тарпеда", рыжскае "Дынама", "Металург" і "Спартак". Неўзабаве можа дадацца і менскае “Дынама”. У студзені было скасавана 17 матчаў. Новая дата правядзення пакуль прызначаная толькі для сустрэчы “Ёкерыт” – “Аўтамабіліст” (перанесены з 3 на 22 студзеня).
Раней стала вядома, што КХЛ дамовілася з ФХР аб магчымасці правядзення матчаў падчас Алімпіяды пры ўзаемным жаданні клубаў. З-за Алімпійскіх гульняў у Пекіне раней у чэмпіянаце была прадугледжаная паўза з 23 студзеня да 20 лютага.