BE RU EN

Імунолаг: Носьбіт «омікрона» можа заразіць да 100 чалавек адначасова

  • 13.01.2022, 11:50

Хвораму дастаткова чхнуць або пакашляць.

Новы штам каранавіруса «омікрон» можа ўразіць адначасова 100 чалавек, калі яго носьбіт чхне або пакашляе. Такое меркаванне ў чацвер 13 студзеня выказаў імунолаг Уладзімір Балібок у інтэрв'ю тэлеканалу «Москва-24», паведамляе ТАСС.

- Я так мяркую, што нават размовы, звычайнага дыхання і пазяхання дастаткова, каб вылучыўся аэразоль, які змяшчае часцінкі сліны, слізі, у якіх будзе дастатковая колькасць віруса, каб заразіць іншага чалавека. Калі нехта адзін кашлянуў ці чхнуў, то такой колькасці хопіць чалавек на 100 адразу, — сказаў Балібок.

На думку імунолага, заразнасцю «омікрон» перасягнуў адзёр, які дагэтуль лічыўся самым заразным захворваннем.

Нагадаем, новы штам каранавіруса Сусветная арганізацыя здароўя зарэгістравала 26 лістапада, пазначыўшы яго грэцкай літарай «омікрон». Ужо тады ў САЗ казалі аб вялікай колькасці мутацый гэтага штаму і падвышанай рызыцы паўторнага заражэння гэтым варыянтам каранавіруса ў параўнанні з іншымі. Першыя выпадкі «омікрона» ў нашай краіне Міністэрства аховы здароўя зарэгістравала 29 снежня.

Апошнія навіны