Лекары назвалі месцы, якіх варта асцерагацца падчас распаўсюджвання амікрону.
- 15.01.2022, 12:41
Дзе яшчэ можна падхапіць штам амікрон?
Каб знізіць рызыку заражэння новым штамам амікрон, трэба пры магчымасці адмаўляцца ад наведвання некаторых месцаў, піша medikforum.ru.
Распаўсюджванне высокакантагіёзнага штаму амікрон выклікала сур'ёзны ўсплёск захворванняў па ўсім свеце. Гаворачы пра найбольш актуальныя спосабы ягонай прафілактыкі, лекары канстатуюць:
"Прышчэпкі, мыццё рук, сацыяльная дыстанцыя і нашэнне масак гуляюць вялікую ролю ў справе абароны ад магчымага заражэння, але таксама мае значэнне тое, куды мы ідзем, і дзе знаходзімся".
Абмежаваныя зачыненыя прасторы. Эксперт у інфекцыйных захворваннях, лекар Серхат Гумрукчу (ЗША) расказаў у інтэрв'ю, чаму раіць асцерагацца такіх месцаў. Паводле ягоных словаў, высокая рызыка заражэння там абумоўліваецца знаходжаннем людзей у непасрэднай блізкасці адно ад аднаго.
«Зачыненыя ўнутраныя прасторы з недастатковай вентыляцыяй, дзе людзі не носяць масак і не практыкуюць сацыяльнае дыстанцыяванне, могуць стаць сапраўдным рассаднікам амікрону».
Крамы. Іншая амерыканская лекарка, Крысціна Хэнд, адзначае, што ва ўмовах, калі магчымыя чарговы каранцін або іншыя абмежаванні, многія людзі спяшаюцца набыць у запас патрэбныя ім тавары. Такім чынам, крамы становяцца месцам, дзе і без таго высокая плынь наведвальнікаў становіцца яшчэ больш шчыльнай.
Грамадскі транспарт. Паводле словаў доктаркі Хэнд, каранавірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам, і даследаванні паказалі: нават калі заразны чалавек ужо пакінуў транспарт, часцінкі вірусу могуць заставацца ў падвешаным стане яшчэ некаторы час і ўдыхацца новымі пасажырамі.
Лякарні. Лекары даюць параду: калі адсутнічае крытычная сітуацыя, якая патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі, то лепш адмаўляцца ад звароту ў лякарні для амбулаторнага лекавання. Канцэнтрацыя людзей, якія хварэюць на ковід, у гэтых месцах з'яўляецца асабліва высокай.
Дзе яшчэ можна падхапіць штам амікрон?
На запраўцы.
У чарзе па ежу на вынас.
На дзіцячых гульнявых пляцоўках.
Падчас авіяпералёту ці вандравання цягніком.
У цырульні і салоне прыгажосці.
На спартовых мерапрыемствах (на стадыёне).
У час знаходжання ў гатэлі.
У час паходу ў рэстаран.
Пры наведванні храмаў.