BE RU EN

Францыя следам за Вялікабрытаніяй скасавала шэраг каранавірусных абмежаванняў

  • 21.01.2022, 10:21

У краіне пачаў дзейнічаць «план Кастэкса».

Францыя з другога лютага скасуе абавязковае нашэнне масак на вольным паветры. Пра гэта, як паведамляе Le Monde, заявіў прэм'ер-міністр Жан Кастэкс.

Улады скасуюць ліміт на колькасць удзельнікаў культурных і спартыўных мерапрыемстваў, перастане быць абавязковым патрабаванне аб пераводзе супрацоўнікаў у рэжым дыста працы на тры дні на тыдзень.

Згодна з планам Кастэкса, яшчэ праз два тыдні - з 16 лютага - дазволяць працаваць дыскатэкам, якія былі закрытыя цягам 16 месяцаў. Акрамя таго, улады дазволяць уладальнікам бараў прадаваць ежу і напоі наведвальнікам, якія гатовыя есці стоячы. Будзе знятая і забарона на продаж ежы ў кінатэатрах і стадыёнах.

Ужо з наступнага тыдня ў Францыі запрацуюць вакцынныя пропускі: яны заменяць дзейны зараз Рass sanitaire. Атрымаць такі пропуск можна будзе толькі пасля вакцынацыі. Новы дакумент патрэбны будзе для паходу ў рэстарацыі, на забаўляльныя мерапрыемствы і паездкі ў міжгароднім транспарце. З ПЛР-тэстам пропуск атрымаць будзе немагчыма.

Раней шэраг каранавірусных абмежаванняў зняла і Вялікабрытанія. Прэм'ер-міністр Барыс Джонсан паведаміў, што з наступнага тыдня будзе скасаванае абавязковая выдача COVID-сертыфікатаў, патрабаванне насіць маскі ў грамадскіх месцах, а таксама рэкамендацыі аб вяртанні супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу.

Апошнія навіны