BE RU EN

Навукоўцы расказалі, як «омікрон» прымацоўваецца да каморак чалавека

  • 23.01.2022, 18:54

Таксама названыя асноўныя сімптомы гэтага штаму.

Канадскія навукоўцы з універсітэта Брытанскай Калумбіі заявілі, што спайкавыя бялкі штаму "омікрон" маюць больш учэпістыя шыпы, чым іншыя штамы, дзякуючы чаму вірус хутчэй пранікае ў каморкі. Пра гэта паведамляе EurekAlert.

Структурны аналіз паказаў, што мутацыі віруса спрыяюць утварэнню дадатковых сувязяў з ACE2-рэцэптарамі каморак чалавека, дазваляючы вірусу глыбока ў іх пракрасціся.

Навукоўцы таксама высветлілі, што S-бялок у «омікрона» валодае падвышанай здольнасцю ўхіляцца ад антыцелаў. На іхнюю думку, новы штам таксама больш устойлівы да антыцелаў і вакцынаў.

Раней спецыялістка ў інфекцыйных захворваннях, сябра Кансультацыйнага камітэта практыкі імунізацыі, вакцынолаг Кэтрын Полінг расказала ў эфіры NBC, якія сімптомы з'яўляюцца характэрнымі для омікрон-штаму COVID-19.

Са слоў эксперткі, характэрнымі сімптомамі заражэння гэтым штамам каранавіруса з'яўляюцца кашаль, закладзены нос, катар і стомленасць, але, у адрозненне ад дэльта-штаму, шмат якія пацыенты не трацяць нюху.

Апошнія навіны