У Гомелі дзеці з «омікронам» знаходзяцца ў цяжкім стане ў шпіталі
- 28.01.2022, 9:59
За мінулыя выхадныя захворванне каранавірусам у вобласці адчувальна вырасла.
У Гомелі двое дзяцей з омікрон-штамам каранавіруса знаходзяцца ў цяжкім стане ў шпіатлях. Пра гэта паведамляе газета "Гомельская праўда" са спасылкай на абласную ўправу здароўя.
За мінулыя выхадныя захворванне каранавірусам у вобласці адчувальна вырасла.
«Омікрон, перш за ўсё, б'е па дзецях; узрост - самы розны. Двое дзяцей зараз у клініках Гомеля знаходзяцца ў цяжкім стане», - піша «Гомельская праўда».
Цяпер у Менску пераважае штам «Омікрон» - блізу 80% хворых. Па рэгіёнах удзельная вага «омікрону» крыху ніжэйшая, але гэта справа часу.