BE RU EN

Дзмітрый Быкаў: Беларусы давялі, што яны - вялікая еўрапейская нацыя

  • 3.01.2022, 14:30

Лукашэнка дажывае апошнія імгненні ў якасці дыктатара.

Вядомы расейскі паэт і публіцыст Дзмітрый Быкаў праз сайт Charter97.org звярнуўся да беларусаў:

- Здзекавацца з закладнікаў заўсёды вельмі лёгка. І ўсе размовы пра тое, што рэвалюцыі не робяцца ў белых пальчатках і тым больш у шкарпэтках, што беларускі пратэст схлынуў, што ён задушаны і што Лукашэнка ўсіх перамог, - гэта жахлівая пошласць. Мы ўсе ведаем, хто перамог у Беларусі. Мы разумеем, што Лукашэнка дажывае апошнія імгненні ў якасці дыктатара, проста імгненні ў гісторыі часам зацягваюцца. Я проста хачу сказаць нашым братам у Беларусі, што ўсе, хто сёння абвяшчае іх тым, хто саступае ад недахопу рашучасці, – гэта баязліўцы і мярзотнікі. А беларусы давялі, што яны - вялікая еўрапейская нацыя.

Нядаўна ў ЗША я гутарыў з вялікай колькасцю людзей, у тым ліку там, дзе ёсць вялізная беларуская дыяспара. Напрыклад, ёсць яна ў Арланда. Дык вось, беларусы жартавалі, што калі б Расея паспрабавала далучыць Беларусь, гэта стала б для Расеі выдатным актам вызвалення. Таму што Расея такім чынам падсадзіла б сабе ракавую пухліну, якая б расейскую дыктатуру згрызла знутры. Беларусь сапраўды шмат у чым наперадзе Расеі, і беларусы нам падаюць прыклад. Насамрэч расейцам застаецца толькі маліцца, каб беларуская свабода, беларускі адчай нас заразілі, і мы б разам скінулі гэтае ідыёцкае ярмо ў абедзвюх краінах.

Дзякуй вам, сябры, за вашу мужнасць! Зычу вам перамогі і прабачэння тых з нас, хто рабіў подласці ўсе гэтыя гады. Але, паверце, большая частка - на вашым баку.

Апошнія навіны