Навукоўцы параўналі ступень цяжкасці пнеўманіі пры омікроне і дэльце
- 31.01.2022, 12:34
Даследаванне японскіх спецыялістаў.
Спецыялісты даследчага цэнтра навуковай медыцыны пры Такійскім універсітэце заявілі аб тым, што омікрон-штам COVID-19 выклікае значна лягчэйшую пнеўманію, чым дэльта-варыянт, паведамляе ТАСС.
Даследаванне праводзілася на хамяках. У жывёл, заражаных омікран-штамам, назіралася больш нізкая ступень паразы лёгкіх.
У той жа час японскія спецыялісты дадалі, што сярод грызуноў былі зафіксаваныя смяротныя выпадкі нават пры заражэнні гэтым штамам каранавіруса. У сувязі з гэтым экспэрты заклікалі праяўляць асцярожнасць і нагадалі, што паджылыя людзі і людзі з хранічнымі захворваннямі ўсё адно знаходзяцца ў групе падвышанай рызыкі.