Міністэрства аховы здароўя Беларусі падзялілася новай статыстыкай аб каранавірусе
- 5.01.2022, 16:22
Паводле афіцыйнай статыстыкі, за дзень памерлі 15 чалавек.
За дзень у Беларусі зарэгістраваныя 1133 пацыенты з COVID-19, выпісаныя з лякарняў — 924, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго, з пачатку пандэміі, у краіне былі зарэгістраваныя 703507 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 696575 пацыентаў, памерлі 5653 чалавекі (15 за дзень).
За мінулы дзень праведзеныя 28 156 тэстаў. Усяго ў краіне зроблена 11 114 885 тэстаў.