BE RU EN

Лукашэнка нават не ўзгадвае Макея

  • 28.11.2022, 15:01

Выдатная ілюстрацыя стаўлення дыктатара да сваіх паслугачоў.

Лукашэнкаўскія СМІ даволі холадна адрэагавалі на смерць кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея. Такая тэндэнцыя, як заўважыў палітолаг Аляксандр Фрыдман у Telegram, захоўваецца:

- Скасаванне візіту Лаўрова ў Менск афіцыйная прапаганда растлумачыла павагай да памяці нябожчыка Макея. Але «павага да памяці нябожчыка» носіць выбарчы характар: смерць Макея не паўплывала на візіт губернатара Прымор'я Кажамякі ў Беларусь.

На перамовах з ім Лукашэнка анансуе хуткую сустрэчу з Пуціным, а Макея нават не згадвае.

Апошнія навіны