Даляр і еўра падаражэлі на першых таргах тыдня
- 28.11.2022, 15:30
Актуальныя курсы валют.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 лістапада даляр і еўра падаражэлі.
Курс даляра вырас на 0,18% - да 2,4204 рубля.
Еўра падаражэў на 0,18% - да 2,4985 рубля.
Курс расейскага рубля ўпаў на 0,09% - да 3,9902 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,28% - да 3,36 рубля за 10 юаняў.