BE RU EN

Як гаўбіцы M777 дапамагаюць УСУ змагацца з акупантамі

  • 28.11.2022, 17:02

Гэтая зброя добра спраўляецца з нагрузкамі, працягвае даводзіць эфектыўнасць і ў зімовае надвор'е.

Заходнія гаўбіцы M777 яшчэ не ўдзельнічалі ў войнах такой працягласці і інтэнсіўнасці, але выдатна паказалі сябе на полі бою ва Украіне. У Сеціве з'явілася новае відэа з украінскай артылерыяй, атрыманай дзякуючы хаўруснікам.

Сюжэт знялі журналісты «Вайсковай тэлевізіі Украіны». Яны паразмаўлялі з абаронцамі краіны, у якіх на ўзбраенні M777.

Гэтая зброя добра спраўляецца з нагрузкамі, працягвае даводзіць эфектыўнасць і ў халоднае зімовае надвор'е.

Сяргей - камандзір гарматы - распавёў, што яго каманда не працуе проста так і лішняга не страляе, а б'е выразна па цэлях. Вайсковец пахваліў дакладнасць M777, а калі ўсе працэсы адладжаныя, то яны будуць яшчэ і хуткімі.

«Працы ў артылерыстаў стабільна шмат. Атрымалі цэль, навялі, адпрацавалі - і ўжо чакаюць новай цэлі. І так практычна 24 гадзіны на дзень», - адзначыў журналіст.

M777 страляе калібрам 155-мм. Яна ёсць на ўзбраенні ЗША, Аўстраліі, Канады, Індыі, Савудаўскай Арабіі і цяпер - Украіны. Першае баявое ўжыванне гаўбіцы прыпала на вайну ў Афганістане (2001–2021).

Максімальная дальнабойнасць звычайнымі набоямі складае 24,7 кіламетраў, а спецыяльнымі - 40 кіламетраў. Хуткасць стральбы - пяць стрэлаў за хвіліну (у такім тэмпе працуе да дзвюх хвілін) або два стрэлы за хвіліну.

Апошнія навіны