BE RU EN

Данілаў: Самая эфектыўная развязка энэргетычнай праблемы для Украіны - ракеты далёкасцю 800 км

  • 28.11.2022, 20:14

Наяўнасць такіх ракет дазволіць УСУ наносіць удары ў тым ліку па Маскве.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксей Данілаў 28 лістапада ў Twitter расказаў, як Украіна можа ашчаджаць на генератарах і эфектыўна развязаць праблему блэк-аўтаў.

"Найлепшая і найбольш эфектыўная развязка энэргетычнай праблемы для Украіны - ракеты далёкасцю 800 і больш кіламэтраў, што дазволіць значна ашчаджаць на генератарах", - напісаў Данілаў.

Пасля шэрагу масаваных нападаў РФ на энэргетычныя аб'екты ва Украіне Данілаў назваў расейскае войска, якое «гераічна» змагаецца з украінскімі ГЭС і ЦЭС, «другім трансфарматарным».

На гэты момант самыя далёкія сродкі для страляння па наземных цэлях, якія Украіна афіцыйна атрымлівае ў якасці вайсковай дапамогі ад партнёраў - сістэмы HіMARS з баявымі прыпасамі з далёкасцю 70-80 км.

Наяўнасць ракет далёкасцю 800 км тэарэтычна дазволіць УСУ наносіць удары ў тым ліку па Маскве. Так, адлегласць паветрам ад Чарнігава да Масквы - 630 км, ад Кіева да Масквы - 755 км.

Апошнія навіны